г. Минск, ул.Кальварийская 1,ком 501
(ст.м.Фрунзенская)
Вы адчуваеце ўпадак сіл? Нішто ўжо не радуе і не натхняе? Або проста абрыдла навакольная рэчаіснасць і хочацца нейкіх перамен?
Тады я асмелюся стаць вашым асабістым педыатрам і прапісаць вам наступнае. А рэцэпт мой складаецца з аднаго слова. Іспанія.
Кіньце ўсё і хутка туды. Туды, дзе ніхто нікуды не спяшаецца, бо заўтра ўсё роўна ўзыдзе сонейка і сагрэе вінаградныя плантацыі, з якіх вы пакаштуеце смачнейшыя напоі. Туды, дзе ўсмешкі гавораць грамчэй за словы і больш за рухі. Ох уж гэтыя іспанцы! Ад іх іспанскіх позіркаў чырванеюць шчокі і пачынаецца нервовы смех.
Спяшайцеся туды, дзе натхняліся і тварылі найвялікшыя майстры архітэктуры, жывапісу і скульптуры. Яны паклапаціліся пра тое, каб іх тварэнні ўзнімалі настрой і людзі, гледзячы на прыгожае, пераставалі сумаваць. Пікаса, Гаўдзі, Далі… яны ведалі кошт жыцця і ім ёсць, што распавесці вам.
Ляціце, паязджайце на аўтобусе, цягніку і адразу бяжыце да мора. Яно супакоіць і ўнясе боль.
Парадуйце сваё цела смачнейшай паэльяй (якую нават удваіх цяжка з’есці) і традыцыйнымі закускамі – тапасамі – і падзівіцеся на іх незвычайна маленькія памерыі (тапасаў замаўляюць кампаніяй шмат і розных відаў, таму не пазяхвайце, каб усё паспрабаваць) .
Але паклапаціцеся і пра будучыню – нарабіце тысячу яркіх і насычаных фотаздымкаў. Не такія, дзе вы пазіруеце на фоне музея або фатаграфуеце гатэль, не. Такія, на якіх вы спрабуеце незвычайныя стравы, абліваецеся вадой у моры, смяецеся з незнаёмцамі, якіх толькі што сустрэлі ў кафэ, танчыце фламенка (ці спрабуеце танчыць)… І гэтыя фота стануць каштоўнай скрыняй, адкуль заўсёды можна пазычыць кавалачак сонейка і ўзгадаць, як можна жыць.